Здарыўся сур'ёзны глабальны збой у інстаграме

Спецыяльныя сэрвісы і звычайныя карыстальнікі скардзяцца на масавы збой у інстаграме: у многіх узнікаюць праблемы з доступам да акаўнтаў, шэраг профіляў пазначаныя як заблакаваныя. У тэхпадтрымцы сацсеткі паведамілі, што ведаюць пра праблему, аднак прычын яе назваць не змаглі.

31.10.2022 / 20:43

«Нам вядома, што ў некаторых з вас узнікаюць праблемы з доступам да вашага акаўнта ў Instagram. Мы разбіраемся і прыносім прабачэнне за нязручнасці», — заявіла кампанія ў сваім акаўнце ў твітары.

У той жа час сэрвіс NetBlocks заявіў, што інцыдэнт звязаны з тэхнічнай праблемай, а не з перабоямі ў працы інтэрнэту або блакаваннем кантэнту.

Nashaniva.com