Беларускі офіс крыптабіржы Currency.com вывелі з групы і далі яму назву па-руску з беларускім акцэнтам

Беларускія кліенты крыптабіржы Currency.com на мінулым тыдні атрымалі ад яе ліст з паведамленнем, што беларуская кампанія ТАА «Карэнсі Ком Бел» выйшла з групы кампаній Currency.com і была перайменаваная ў ЗАТ «Дзеньгі Ком» (па-руску «Дзеньги Ком»), паведамляе Dev.by.

02.11.2022 / 17:39

У ЗАТ «Дзеньгі Ком» Dev.by пацвердзілі, што ў выніку рэарганізацыі да кампаніі перайшлі ўсе правы і абавязкі ТАА «Карэнсі Ком Бел». ЗАТ «Дзеньги Ком» працягвае аказваць паслугі кліентам з Беларусі ў звычайным парадку.

На сайце кампаніі пазначана, што ЗАТ «Дзеньги Ком» — рэзідэнт ПВТ.

Nashaniva.com