Вользе Брыцікавай зноў далі 15 сутак

Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. Сёння яе асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе прафсаюз.

03.11.2022 / 17:44

Вясной гэтага года Брыцікава правяла па адміністрацыйных артыкулах за кратамі 75 сутак без перапынку. Яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 24.23.

Nashaniva.com