Славутасці і шматканфесійнасць у адным флаконе: гродзенскі дызайнер прадставіў сваё бачанне брэнда горада

Дызайнер Ігар Варкулевіч прадставіў у распрацаваным ім лагатыпе Гродна чатыры асноўныя гарадскія канфесіі. Ім былі распрацаваныя лагатыпы на аснове галоўных славутасцяў горада, і яны ўяўляюць сабой стылізаваныя будынкі, упісаныя ў назву горада. Пры гэтым, можна ўявіць, як гэта будзе выглядаць не толькі анлайн, але і ўжывую ў гарадскім кантэксце, піша гарадскі блог s13.ru.

03.11.2022 / 21:34

«Наш горад заўсёды быў скрыжаваннем розных культур і рэлігій, — піша Ігар Варкулевіч у фэйсбуку. — Паспрабаваў прадставіць чатыры асноўныя гарадскія канфесіі ў лагатыпе для горада. Сам спосаб абыгрываннем літарамі аб'ектаў, жывёл або нават партрэтаў досыць складаны і, вядома, выкарыстоўваўся. Але ён каштоўны тым, што з улікам самабытнасці аб'ектаў увесь час атрымліваюцца індывідуальныя рэчы».

Nashaniva.com