Вынеслі суровы прысуд кур'еру, які забраў грошы ў пенсіянеркі за ліпавае ДТЗ

Суд у Гомелі прыгаварыў мужчыну, які атрымаў ад пенсіянеркі вялікую суму грошай нібыта для «выратавання яе сына», да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

04.11.2022 / 15:59

Здарэнне адбылося ў чэрвені. Праз тэлеграм кур'ер атрымаў указанні ад заказчыкаў. Ён прыехаў да састарэлай жанчыны нібыта з-за здзейсненага ДТЗ і забраў 15 000 даляраў, 200 еўра, ювелірныя вырабы на 2135 рублёў.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 4 арт. 209 КК Беларусі (махлярства, здзейсненае групай асоб, у асабліва буйным памеры) і прысудзіў да сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічынь (6400 рублёў). Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Nashaniva.com