Полк Каліноўскага падзякаваў Аб’яднанаму пераходнаму кабінету за пастаўку тэхнікі

«Полк Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку Аб’яднанаму пераходнаму кабінету Беларусі і прадстаўніцтву Офіса Святланы Ціханоўскай у Кіеве за плённае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі па арганізацыі пастаўкі для палка двух сучасных дронаў і аксесуараў да іх для выкання баявых задач». Пра гэта прэс-служба палка напісала ў фэйсбуку.

06.11.2022 / 22:23

У паведамленні таксама гаворыцца, што гэта «перадавая тэхніка стане своечасовым укладам у падвышэнне тэхналагічнай узброенасці палка і дазволіць яшчэ больш эфектыўна весці барацьбу з расійскай агрэсіяй».

Nashaniva.com