Еўрапарламент падтрымаў уступленне Харватыі ў Шэнген

Дэпутаты Еўрапарламента падтрымалі ўступленне Харватыі ў Шэнгенскую зону, што прадугледжвае скасаванне памежнага кантролю паміж гэтай дзяржавай і краінамі Шэнгенскай прасторы.

10.11.2022 / 19:58

Гэта рашэнне падтрымалі 534 дэпутаты, 53 прагаласавалі супраць, яшчэ 25 устрымаліся. Цяпер Рада Еўрасаюза павінна прыняць канчатковае рашэнне аб уключэнні Харватыі ў зону Шэнгена, прагаласаваўшы за гэта аднагалосна.

У Еўрапарламенце заклікалі Заграб паведаміць Радзе аб тым, як Харватыя забяспечвае бяспеку знешніх межаў ЕС, а Еўракамісію — праверыць рэалізацыю гэтых умоў.

Nashaniva.com