У літоўскім гарадку ўзарвалі ўваход у краму. І скралі банкамат

Выбух прагрымеў у гарадку Казлу Руда, што ў Марыямпальскім павеце на паўднёвым захадзе краіны, у 3:44 ночы ў магазіне Maxima, піша Delfi.lt. 

14.11.2022 / 11:00

Калі на месца здарэння прыехалі пажарныя, высветлілася, што скрадзены банкамат. Быў уведзены план «Шчыт».

Мэр гарадка Мантас Варашка-Палакаўскас на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў: «Уначы ўзарвалі ўваход у краму Maxima і скралі банкамат. Абставіны злачынства высвятляюцца. Крама зачынена і не будзе працаваць прыкладна тыдзень. Жыхары не пацярпелі. Тэрыторыя пакуль абгароджана, там працуюць крыміналісты. Просім жыхароў праявіць разуменне і выконваць абмежаванні, не парушаць лініі, абазначаныя стоп-стужкай. Пакуль нельга карыстацца тэрміналамі Omniva і DPD».

Nashaniva.com