У Кітаі сабралі самы вялікі тэлескоп для назіранняў за Сонцам 

Гіганцкі тэлескоп — частка маштабнага кітайскага праекта «Мерыдыян» для маніторынгу ў бліжэйшай касмічнай прасторы. Ён складаецца з 313 парабалічных антэн.

15.11.2022 / 20:37

У рамках праекта «Мерыдыян», які быў запушчаны ў 2008 годзе, кітайскія навукоўцы ствараюць наземную сетку станцый для маніторынгу сітуацыі ў бліжэйшай касмічнай прасторы.

Як растлумачыў звязаны з праектам навуковец, адсочванне электрамагнітнага выпраменьвання дазваляе выяўляць сонечныя ўспышкі на ранняй стадыі і прагназаваць іх уплыў на калязямную арбіту.

Nashaniva.com