З пачатку года беларусаў у Літве паболела на 14 тысяч чалавек

Паводле звестак на лістапад, у Літве пражывалі 45 398 беларусаў. Такія звесткі прыводзіць Delfi.lt са спасылкай на лічбы Дэпартамента міграцыі.

17.11.2022 / 12:21

З пачатку года беларусаў у Літве стала на 14 тысяч больш.

Па даных Цэнтра рэестра, большасць дэкларавала месца жыхарства ў наступных гарадах: 19 тысяч беларусаў — у Вільні, 3500 — у Шаўляі, 3200 — у Віленскім раёне, 2600 — у Коўне, у Ковенскім раёне — 1600.

А вось украінцаў у Літве ўдвая больш — 91 497.

Nashaniva.com