Ілья Міронаў пакараны арыштам на 5 сутак

Гомельскі валанцёр адпраўлены на 5 сутак арышту за падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс.

22.11.2022 / 14:04

Валанцёра затрымалі ўчора пасля выкліку ў РАУС, падчас якога міліцыянты знайшлі ў ягоным тэлефоне падпіску на адзін праваабарончы тг-канал, занесены ў спіс экстрэмісцкіх, паведамляе «Штодзень». 

Месяц таму Ілья Міронаў, асуджаны на 1,5 года папраўчай калоніі, выйшаў на волю. За кратамі палітвязень правёў больш за год. 

Nashaniva.com