Паставіў лайк пад урыўкам з фільма. Стала вядома, за што затрымалі начальніка аўтакалоны ў Брэсце

У міліцэйскім відэа начальнік аўтакалоны «Брэсцкага грамадскага транспарту» Сяргей Серада кажа, што яго затрымалі «за экстрэмісцкія матэрыялы» і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі, паведамляюць праваабаронцы.

25.11.2022 / 09:37

У відэа выкарыстоўваецца скрыншот з «Аднакласнікаў», на якім паказана, што затрыманы паставіў лайкі пад відэа з пераагучкай урыўка фільма «Бункер».

У пераагучцы, якая выйшла летам 2020 года, апісваюцца перадвыбарчыя пікеты ў буйных гарадах, затрыманне Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага. У відэа персанаж Гітлера пытаецца, чаму яго называюць «Саша тры-адсоткі».

Nashaniva.com