У лесапаласе паміж Нацыянальнай бібліятэкай і Сцяпянкай збіраюцца будаваць жыллё

Цікавыя навіны прыйшлі ад «Мінскбуда»: дзяржаўны забудоўшчык збіраецца выйсці на пляцоўку ў раёне вуліцы Парніковай. Гаворка ідзе пра «квадрат» у межах вуліц Падлесная − Парніковая − Дачны праезд. Гэтыя землі знаходзяцца паміж элітнымі кварталамі на Язмінавай (раён Нацбібліятэкі) і Сцяпянкай. Цяпер увесь гэты ўчастак уяўляе сабой лес. Аб праекце распавяла газета «На будоўлях Мінска», на публікацыю звярнуў увагу Realt.by.

25.11.2022 / 15:41

Так, сярод планаў забудоўшчыка на наступны год значыцца праект пад назвай «Утульны». Паведамляецца, што гэта будзе камбінаваная забудова, якая складаецца са шматкватэрных жылых дамоў, дамоў сядзібнага тыпу і таўнхаусаў. Тут маюць намер стварыць так званы зялёны квартал.

МинскЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Таксама арганізацыя абяцае ў 2023 годзе ўзяцца за ўзвядзенне «не маючага па архітэктуры аналагаў у горадзе Мінску жылога комплексу на вуліцы Ціхай».

Nashaniva.com