Бацьку семярых дзяцей асудзілі на год і дзесяць месяцаў калоніі

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе агучылі вырак палітвязню, бацьку семярых дзяцей Максіму Лацунцэвічу, паведамляе «Вясна».

25.11.2022 / 16:39

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы»), а таксама паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») КК. 

Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Такі прысуд вынесла Алена Касцюкевіч.

Максім быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах «справы Зельцэра». Такім чынам, пасля пераліку тэрміну пакарання з улікам тых дзён, што ён ужо правеў у зняволенні, яму засталося быць за кратамі крыху менш за месяц.

Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Максім Генадзевіч Лацунцэвіч

Nashaniva.com