СК заявіў пра 30 крымінальных спраў за дыверсіі на чыгунцы

Як сказаў намеснік старшыні СК Анатоль Васільеў у інтэрв'ю газеце «СБ. Беларусь сегодня»​, Следчы камітэт расследаваў звыш 30 крымінальных спраў паводле артыкула «Акт тэрарызму». Частка з іх зараз знаходзіцца ў працы следчых, частка накіравана ў пракуратуру для наступнага разгляду ў судзе.

28.11.2022 / 11:43

Фота Sb.by

«У шэрагу крымінальных спраў ужо набыў законную моц абвінаваўчы прысуд. У прыватнасці, размова ідзе пра тэракты на чыгуначных і аўтамабільных шляхах».

Паводле яго, справы заведзеныя паводле артыкулаў «Акт тэрарызму» і «Здрада дзяржаве».

Адна са спраў датычыць 40-гадовага жыхара Мінскага раёна, які спаліў рэлейную шафу, чым выклікаў затрымку 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў. Пры сабе мужчына нібыта меў пісталет, таму ў яго стралялі.

Nashaniva.com