У Мінску гарэў інтэрнат, эвакуіравалі 250 чалавек

Увечары 29 лістапада спрацавала сістэма апавяшчэння ў інтэрнаце на вуліцы Гурскага ў Мінску, паведамляе МНС. На 9-м паверсе пачаўся пажар.

29.11.2022 / 23:12

З будынка давялося эвакуіраваць 250 чалавек, у тым ліку 180 дзяцей.

Супрацоўнікі МНС неўзабаве ліквідавалі пажар, пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.

Nashaniva.com