Дзед Мароз і гномы Вільні папрасілі гараджан прыносіць бляшанкі. Дзеля чаго?

Дзед Мароз і гномы Вільні просяць жыхароў ахвяраваць бляшанкі, з якіх зробяць акопныя свечкі для ўкраінскіх cалдат.

30.11.2022 / 08:48

Банкі трэба прынесці ў віленскую рэзідэнцыю Дзеда Мароза, якая размяшчаецца ў бары «Mano guru» па адрасе Vilniaus g. 20.

Акопная свечка (або бліндажная свечка) — гэта вялікая свечка, якая складаецца з бляшанкі, гофракардону, фіціля і накрыўкі. Свечка дапаможа абагрэцца або падагрэць ежу ў палявых умовах або пры адсутнасці электрычнасці і газу. Дзякуючы накрыўцы яе зручна транспартаваць. Час гарэння можа складаць да 6 гадзін.

Nashaniva.com