Маці 13 дзяцей з Пружанаў, якая адбывае «хатнюю хімію», далі 10 сутак арышту

На сваёй інстаграм-старонцы Вікторыя Онахава-Жураўлёва ў «сторыз» паведаміла: «Калі вы глядзіце гэта відэа, значыць я з'ехала на «суткі» ў Пружанскае ІЧУ. Таму што прапусціла адзнаку ў панядзелак [28 лістапада], а гэта другое парушэнне адбыцця рэжыму».

30.11.2022 / 15:42

Тэкст у тым жа «сторыз» удакладняе, што жанчына «вернецца праз 10 сутак».

Вікторыю асудзілі за каментар пра Лукашэнку. Суд прызначыў ёй 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Жанчына гадуе 13 дзяцей.

Nashaniva.com