Сацыёлага Аксану Шэлест арыштавалі на 15 сутак

У Мінску 29 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі сацыёлагіню і кандыдатку навук Аксану Шэлест разам з архітэктарам і ўрбаністам Кірылам Мальцавым.

01.12.2022 / 14:24

Сёння над імі прайшлі суды. Іх абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам).

Суд арыштаваў Аксану на 15 сутак, а Кірыла — на 13 сутак. Цяпер яны знаходзяцца на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com