У Лошыцы мужчына пратараніў чатыры легкавікі і памёр

Здарэнне адбылося сёння раніцай каля дома №70 па вуліцы Прушынскіх.

05.12.2022 / 14:07

49-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW рухаўся ў двары дома. У нейкі момант мужчына не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з прыпаркаванымі аўтамабілямі: «рэно», «опелем», «нісанам» і «рэно».

Відаць, аўтамабілісту падчас руху стала дрэнна. У карэце хуткай медыцынскай дапамогі кіроўца аўтамабіля памёр. 

Nashaniva.com