Пуцін падпісаў дакументы аб адтэрміноўцы для Беларусі выплат на $1,4 мільярда

Масква змяняе стаўку і пераносіць плацяжы па крэдытных пагадненнях з Мінскам. Адпаведныя дакументы падпісаў Уладзімір Пуцін.

06.12.2022 / 09:35

Фота: AP

Дамоўленасць паміж Беларуссю і Расіяй па адтэрміноўцы крэдытных выплат была дасягнутая ў сакавіку. Дзярждума зацвердзіла яе ў лістападзе.

У выніку перанесены плацяжы ў пагашэнне абслугоўвання запазычанасці па ўсіх дзяржкрэдытах з сакавіка 2022-га па красавік 2023 года. Гаворка ідзе аб агульнай суме $1,4 млрд. Гэтыя выплаты перанесены на перыяд з 2028-га па 2033 год.

Як заяўляў член камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Грыгорый Рапота, агульны ліміт выкарыстання крэдыту павялічаны на $25 млн, а таксама скарэкціравана формула разліку штомесячнага траншу крэдыту. Яшчэ адно змяненне: плаваючая, прывязаная да кошту расійскага дзярждоўгу стаўка стала фіксаванай. Цяпер яна складае 12% гадавых.

Nashaniva.com