Лукашэнка даручыў разгледзець магчымасць выкупу арэнднага жылля вайскоўцамі праз 25 гадоў службы

Аляксандр Лукашэнка даручыў на заканадаўчым узроўні разгледзець магчымасць выкупу вайскоўцамі арэнднага жылля ва ўласнасць, дакладна прапісаўшы ўмовы для гэтага, перадае БелТА.

06.12.2022 / 11:22

Фота: Мінабароны

Як адзначыў Лукашэнка, урад прапануе для вырашэння пытання перш за ўсё арэнднае жыллё. «Наяўнасць такіх службовых кватэр не толькі стымулюе да прадаўжэння кантрактаў, але і дае магчымасць для ратацыі кадраў, — лічыць Лукашэнка. — Вайскоўцы ж часта пераязджаюць у сувязі з новым месцам службы. Арэндная плата за такія квадратныя метры ўжо сёння ўстаноўлена з паніжаючым каэфіцыентам. Так павінна быць і далей. Гэта правільна. Але людзям трэба даць цвёрдую ўпэўненасць і ў заўтрашнім дні».

Ён даручыў на заканадаўчым узроўні разгледзець магчымасць у тым ліку выкупу арэнднага жылля ва ўласнасць, дакладна прапісаўшы ўмовы для гэтага. 

«Служыш — жыві, адслужыў патрэбную колькасць гадоў, дапусцім, 25 гадоў, — дзяржава павінна загадзя сказаць: мы гэтаму чалавеку пасля 25 гадоў (калі ён сыходзіць са службы, звальняецца ў запас ці па яшчэ нейкіх аб'ектыўных прычынах) бясплатна аддаём гэтую кватэру, жыллё ці ён 3% павінен заплаціць, ці па рэшткавым кошце? Думаю, што нам трэба ісці на гэта радыкальна», — заявіў Лукашэнка.

Nashaniva.com