Прыпыняе выхад газета «Белорусы и рынок»

Газета «Белорусы и рынок» на 33-м годзе свайго існавання прыпыняе выхад. Выданне адсутнічае ў каталогу Белпошты на першую палову 2023 года. Прынамсі ў гэты перыяд не будзе як друкаванай, так і электроннай пдф-версіі газеты, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

06.12.2022 / 18:54

Штомесячнік «Белорусы и рынок» здолеў захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных СМІ, аднак адчуваў сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці.

Да таго ж рэдакцыя не пазбегла рэпрэсій. З мая за кратамі знаходзіцца дырэктар выдання Канстанцін Залатых, сайт газеты ў Беларусі заблакаваны.

Тым не менш, рэдакцыя не выключае, што выпуск газеты можа аднавіцца ў другім паўгоддзі.

Nashaniva.com