Пад Шахцёрскам сутыкнуліся грузавік з расійскімі вайскоўцамі і мікрааўтобус — загінулі 16 чалавек

Грузавы аўтамабіль і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Шахцёрскім раёне «Данецкай народнай рэспублікі», загінулі 16 чалавек, яшчэ трое пацярпелі, пра гэта ТАСС паведамілі ў экстранных службах.

07.12.2022 / 10:14

Здарэнне адбылося на аўтадарозе Шахцёрск — Тарэз.

Грузавік перавозіў вайскоўцаў.

Nashaniva.com