Супраць святара Уладзіслава Багамольнікава распачатая крымінальная справа. Ён за кратамі ўжо 100 дзён

Крымінальная справа супраць святара Уладзіслава Багамольнікава была распачатая паводле арт. 342 КК за нібыта ўдзел у масавых беспарадках, ён затрыманы ў якасці падазраванага.

09.12.2022 / 15:55

Святар так і не выйшаў на свабоду пасля адбыцця сёмага арышту, тэрмін якога заканчваўся сёння. Усяго з 31 жніўня ён правёў на Акрэсціна 100 сутак, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Умовы ўтрымання былі катавальнымі — перапоўненая камера, без доступу да меддапамогі, без перадач і карэспандэнцыі. У айца Уладзіслава моцны кашаль, які не праходзіць з яго першага арышту, калі ён хварэў на кавід. 

Уладзіслаў Багамольнікаў адпяваў Рамана Бандарэнку.

Каму патрэбен такі малебен, альбо Чаму маўчыць мітрапаліт Веніямін?

Nashaniva.com