У Кіеве з'явіўся сквер Кастуся Каліноўскага

Сквер, які надалей будзе насіць імя беларускага нацыянальнага героя, знаходзіцца ў Дняпроўскім раёне на скрыжаванні вуліц Гродзенскай і Алмацінскай. Да перайменавання сквер называўся Старадарніцкі — 1, паведамляе Кіеўская гарадская рада.

16.12.2022 / 18:17

Былы Старадарніцкі сквер — 1 будзе цяпер насіць імя Кастуся Каліноўскага

Рашэнне аб перайменаванні сквера было прынята 15 снежня на пасяджэнні Кіеўскай гарадской рады. За яго прагаласавала большасць дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Камуністы прапануюць перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску. Сярод варыянтаў — назваць у гонар Сталіна

Nashaniva.com