Зяленскі: У наступным годзе павінен быць пералом

Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў, выступаючы ў Кангрэсе ЗША.

22.12.2022 / 08:20

Сцяг з Бахмута ў Кангрэсе ЗША. Скрыншот відэа

Яшчэ цытата з выступлення Уладзіміра Зяленскага перад Кангрэсам ЗША.

«У наступным годзе будзе паваротны момант, я ведаю, момант, калі адвага ўкраінцаў і рашучасць амерыканцаў павінны будуць забяспечыць будучыню нашай агульнай свабоды. Будучыню людзей, якія адстойваюць свае каштоўнасці», — сказаў ён.

Таксама Зяленскі сказаў пра перамогу, здабытую, на яго думку, над Расіяй у барацьбе за розумы людзей ва ўсім свеце.

«Расійская тыранія страціла кантроль над намі і ніколі больш не будзе ўплываць на нашы розумы. Але мы павінны зрабіць усё, каб краіны глабальнага Поўдня таксама атрымалі гэтую перамогу», — сказаў ён.

Nashaniva.com