У Аргенціне плануюць выпусціць грашовыя купюры з выявай Месі

Прадстаўнікі аргенцінскага Нацбанка разглядаюць магчымасць размясціць выяву Ліянэля Месі на грашовай банкноце.

22.12.2022 / 14:19

Такім чынам у Аргенціне хочуць увекавечыць перамогу футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету ў Катары, паведамляе El Financiero.

Выданне адзначае, што найбольш пераважны варыянт — размяшчэнне выявы Месі на купюры ў 1000 песа (прыкладна $6). Аўтарам ідэі важна, каб у намінале банкноты быў лік 10 — нумар капітана аргенцінскай каманды.

Nashaniva.com