Белгазпрамбанк пачне выдаваць крэдыты ў юанях

Інфармацыя пра тое, што Белгазпрамбанк будзе выдаваць крэдыты ў кітайскай валюце, з'явілася на сайце ўстановы. Паведамляецца, што будуць крэдытаваць малы і сярэдні бізнэс.

23.12.2022 / 18:20

Сродкі будуць выдзяляць на тэрмін да трох гадоў, а стаўка па крэдытах складзе 7,5% гадавых. Пазыкі будуць выдаваць для фінансавання бягучай дзейнасці або набыцця асноўных сродкаў.

У банку ўдакладнілі, што ў выпадку адсутнасці паступленняў грашовых сродкаў у юанях гасіць крэдыт можна будзе і беларускімі рублямі.

Nashaniva.com