Аднавілася найпрыгажэйшая футбольная традыцыя на Каляды. Паглядзіце, як 28 тысяч фанатаў спявалі песні на стадыёне ФОТА, ВІДЭА

У Берліне на стадыёне «Ля старога лясніцтва» ў дваццаты раз сабраліся заўзятары футбольнага «Уніёна», каб праспяваць калядныя песні. Гэту прыгожую традыцыю перарвала пандэмія, але цяпер яна зноў вярнулася.

24.12.2022 / 08:34

Гэта цяпер «Уніён» грае ў найвышэйшай нямецкай лізе і з'яўляецца самым моцным клубам у Берліне. А ў канцы 2003 года каманда ляснулася на дно другой Бундэслігі. Перспектывы выглядалі цьмянымі, але фанатам, якія неаднаразова ратавалі клуб у складаныя часы, не хацелася губляць надзею.

Так, на інтэрнэт-форуме «жалезных» (ням. Eisern — так яшчэ называюць каманду) з'явілася прапанова сабрацца разам і адсвяткаваць Каляды. І 23 снежня 2003 года 89 фанатаў пералезлі цераз агароджу стадыёна і заспявалі на трыбунах калядныя песні.

Як гэта выглядала ў 2003 годзе

Цяпер Weihnachtssingen (Калядныя спевы) — адна з галоўных падзей у жыцці «Уніёна». У некаторы момант колькасць ахвотных паўдзельнічаць у цырымоніі стала большай за колькасць месцаў на стадыёне, таму клуб пачаў прадаваць на яе квіткі.

Усе 28 500 білетаў распрадаюцца за лічаныя гадзіны. Тым, каму не пашанцавала, могуць глядзець і спяваць анлайн.

Хаця ў клуба цяпер усё нашмат лепш, чым 19 гадоў таму, але традыцыя працягваецца, каб нагадаць пра важнасць падтрымкі і яднання як у кепскія часы, так і ў добрыя.

Два гады мерапрыемства не праводзілася праз каранавірус, але ў 2022-м Weihnachtssingen вярнуліся. Вось як гэта было.

Gleich geht’s los im @StadionAdAF - ölt die Stimmen und vergesst die Spenden nicht pic.twitter.com/GGtLQihoVI

— 1. FC Union Berlin (@fcunion) December 23, 2022

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от HOSCH (@superhosch0815)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от M.T. (@docrunandcook)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Fíne Steffan (@royal_feline)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dirk Zehl (@schlussakkord)

Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя

Nashaniva.com