Працягнулі арышт журналісту і краязнаўцу Сяргею Чыгрыну

Сёння мінула 7 сутак з часу затрымання слонімскага краязнаўцы, журналіста і пісьменніка Сяргея Чыгрына. Але на волю ён так і не выйшаў, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

23.12.2022 / 20:32

Чыгрына затрымалі ў мінулую пятніцу, 16 снежня, пасля чаго яму прысудзілі 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Паводле атрыманай інфармацыі, на пісьменніка складзены новы пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, альбо выраб, выданне, захоўванне з мэтай распаўсюду такой інфармацыі»).

У панядзелак, 26 снежня, у Слоніме літаратуразнаўцу чакае новы судовы працэс па адміністрацыйнай справе і, мяркуючы па сітуацыі, новы арышт.

Nashaniva.com