Баранавічы. Грышчэня, Паўлоўскі

хроніка апазіцыі

16.10.2009 / 10:42

У Баранавічах у аўторак увечары міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў Яраслава Грышчэню й Алеся Паўлоўскага падчас збору подпісаў у межах кампаніі «За беларускую мову!», а таксама за ўсталяваньне ў горадзе помніка пілотам, што нядаўна трагічна загінулі ў Польшчы.

Яны зьбіралі подпісы ля кінатэатру «Кастрычнік». У міліцыі ім прыпісалі лаянку матам і склалі пратаколі па адміністрацыйным артыкуле 17.1 — «дробнае хуліганства».

Хлопцы правялі ў РАЎСе ноч. На наступны дзень суд Цэнтральнага раёна Баранавічаў асудзіў Яраслава Грышчэню й Алеся Паўлоўскага на 350.000 рублёў кожнага.

300 сканфіскаваных подпісаў міліцыянты не вярнулі.