Зноў быў атакаваны расійскі аэрадром стратэгічнай авіяцыі ў Энгельсе 

Спачатку ўлады абвяргалі гэта, але пазней Мінабароны Расіі пацвердзіла надзвычайнае здарэнне ў раёне аэрадрома «Энгельс» у Саратаўскай вобласці. 

26.12.2022 / 07:52

Сцвярджаецца, што на падлёце быў збіты беспілотнік. Але «ў выніку падзення абломкаў» загінулі трое расійскіх вайскоўцаў, чацвёра параненыя. Авіятэхніка нібыта не пацярпела.

Аэрадром, які знаходзіцца за 600 кіламетраў ад граніцы з Украінай, першы раз быў атакаваны 5 снежня. Тады былі пашкоджаныя два самалёты, якія выкарыстоўваліся для ракетных атак на Украіну. 

Як паведамлялі СМІ, для атакі ўкраінцы выкарысталі мадыфікаваны савецкі беспілотнік Ту-141 «Стрыж».

Nashaniva.com