Нас чакае рост цэнаў на яйкі

Цэны на яйкі ў ЗША з пачатку года выраслі на 40% у сувязі з эпідэміяй птушынага грыпу.

26.12.2022 / 17:06

Эпідэмія птушынага грыпу ў ЗША прывяла да масавай гібелі курэй на птушкафабрыках. Гэта пацягнула рост цэнаў на яйкі да рэкорднага ўзроўню. Дэфіцыт яек у ЗША непазбежна прывядзе і да росту цэнаў на іх у Еўропе, хоць і ў меншым маштабе.

Самыя танныя яйкі С-1 у крамах цяпер каштуюць каля 3,2 рубля. Год таму цана складала ад 2,7 рубля.

Nashaniva.com