У Гродне смеццявоз праваліўся пад асфальт, і гэта дазволіла знайсці труп

У Гродне ў канцы снежня ў адным з двароў па вуліцы Дзяржынскага пад смеццявозам праваліўся асфальт. Машыну, якая захрасла ў правале, неўзабаве вызвалілі з дапамогай аўтакрана, але гісторыя атрымала нечаканы працяг.

04.01.2023 / 22:31

Прычынай правалу смеццявоза было тое, што асфальт на дарожцы аказаўся падмытым. Шукаючы, што да гэтага спрычынілася, выявілі, што працякае труба ў падвале суседняга будынка. А калі ліквідавалі ўжо гэтую праблему, камунальнікі знайшлі парэшткі чалавека.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама, смерць гэтага чалавека ніяк не была звязаная з падтапленнем. Мужчына памёр ужо некаторы час таму, задоўга да выпадку са смеццявозам. А не знайшлі труп раней таму, што жыхары практычна не карыстаюцца падвалам, — ніхто без асаблівай патрэбы туды не ходзіць.

Таму труп, як і працёк трубы, ніхто і не выявіў ні тыдзень, ні месяц таму. Смерць чалавека, як паказала экспертыза, крымінальнага характару не мела. А лёсам ягоным ніхто не цікавіўся, бо ён быў бяздомным.

Nashaniva.com