Першая заходняя краіна паабяцала даць Украіне танкі — праўда, колавыя

У сераду адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Украіны і Францыі.

05.01.2023 / 09:13

Елісейскі палац паведаміў, што ў размове Эманюэль Макрон абвясціў аб перадачы Украіне цяжкіх бронетранспарцёраў AMX-10 RC, якія таксама класіфікуюцца як колавыя танкі.

«Гэта першы выпадак, калі танкі заходняй вытворчасці будуць пастаўленыя ўкраінскім Узброеным сілам», — падкрэслілі ў прэс-службе французскага прэзідэнта.

Пра якую колькасць тэхнікі ідзе гаворка і калі яна будзе перададзена Украіне, не паведамлялася.

Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце таксама дадаў, што, акрамя лёгкіх танкаў, гаворка ішла пра перадачу бронемашын Bastion.

Nashaniva.com