Мінабароны Расіі заявіла пра «знішчэнне інтэрнатаў з 800 украінскімі вайскоўцамі». Журналісты былі шакаваныя, прыбыўшы на месца

Расійскія ракеты нават не патрапілі па будынках, варонкі ў зямлі даволі далёка ад іх. Гэта пацвердзілі не толькі словамі, але і здымкамі адразу тры замежныя журналісты, якія прыехалі ў Краматорск на тое месца, дзе, паводле расійскіх прапагандыстаў, расіянам удалося знішчыць сотні ўкраінскіх вайскоўцаў, піша «Украінская праўда».

08.01.2023 / 23:01

Варонка каля інтэрната ў Краматорску. Фота з твітара Анці Куронена

Рэпарцёры агенцтва Reuters наведалі два інтэрнаты каледжа, у якіх, па сцвярджэнні расійскага Міністэрства абароны, жылі ўкраінскія вайскоўцы падчас начнога расійскага ўдару па месцах нібыта размяшчэння вайскоўцаў УСУ.

У абодва інтэрнаты ракеты непасрэдна не патрапілі, будынкі не мелі сур'ёзных пашкоджанняў. Не было таксама прыкмет таго, што там жылі вайскоўцы, а таксама ніякіх прыкмет целаў або слядоў крыві.

Будынак, названы Міністэрствам абароны Расіі інтэрнатам №28, быў цалкам непашкоджаны. Варонка ад выбуху ўтварылася прыкладна за 50 метраў ад яго. Сведка распавёў Reuters, што расійскі ракетны ўдар па Краматорску нанёс шкоду, але не разбурыў будынкаў, і не было відавочных прыкмет ахвяр.

Фінскі журналіст выдання Yle Анці Куронен з месца падзей таксама не пацвярджае расійскую версію. «Я знаходжуся там, і для мяне трохі дзіўна, што будынак нават не апячатаны. Сёння раніцай мясцовыя жыхары таксама не бачылі тут ніводнай карэты хуткай дапамогі. Учора ўвечары я чуў выбухі, калі гэтая цэль таксама была паражоная. Вялікая варонка (магчыма, ад С-300) перад школай. Прамога трапляння не было. Сёння раніцай на месца выязджалі вайскоўцы, якія паведамілі, што школа пустая», — напісаў ён.

Venäjä väittää, että se tappoi satoja ukrainalaisia sotilaita ohjusiskussa tähän kouluun Kramatorskissa. Olen paikalla ja vähän outoa, että rakennusta ei ole edes eristetty. Paikalliset eivät myöskään nähneet ambulansseja täällä aamulla. 1/3 pic.twitter.com/YHGxVy1ca6

— Antti Kuronen (@YLEKuronen) January 8, 2023

Паводле звестак журналіста, яшчэ адна ракета ўпала насупраць старых гаражоў. «Павінен сказаць, што на гэтым этапе я больш давяраю ўласным назіранням і заявам украінскага боку, чым заявам расійскага Міністэрства абароны пра больш за 600 загінулых украінскіх вайскоўцаў», — падсумаваў ён.

Італьянскі журналіст La Repubblica Даніэль Рэнеры таксама праверыў месцы ў Краматорску, па якіх нібыта ўдарылі расіяне. «Я правяраю першае месца, інтэрнат 28: ракета не трапіла ў цэль, зрабіла вялікую дзірку ў мяккай зямлі і не зачапіла будынкі вакол… Праверка другога месца, інтэрнат 47: руская ракета зноў не трапіла ў цэль. Перад будынкам вялікая варонка, на месцы пуста», — напісаў ён.

Italian journalist in Kramatorsk here. Russia allegedly killed 600 Ukrainian soldiers “in dormitories 28 and 47”. I’m checking the first place, dormitory 28: the missile missed the target, made a big hole in the soft terrain and didn’t touch the buildings around /1 pic.twitter.com/um9Oh0CzlA

— Daniele Raineri (@DanieleRaineri) January 8, 2023

Раней прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты абверг заяву расійскага Мінабароны пра тое, што ракетны ўдар па Краматорску ў ноч на 8 студзеня нібыта быў помстай за ўдар Сілаў абароны па Макееўцы ў навагоднюю ноч. Расіяне сцвярджалі, што ў інтэрнаце №28 знаходзіліся нібыта больш за 700 украінскіх вайскоўцаў, а ў інтэрнаце №47 — больш за 600. У выніку «масіраванага ракетнага ўдару» па гэтых аб'ектах як быццам былі забітыя больш за 600 украінскіх вайскоўцаў.

В общаге даже стекла целые (с) ЛАhttps://t.co/lzdZCYQMDf #Краматорск pic.twitter.com/aMHsEEeyeK

— Necro Mancer (@666_mancer) January 8, 2023

В общаге даже стекла целые (с) ЛАhttps://t.co/lzdZCYQMDf #Краматорск pic.twitter.com/aMHsEEeyeK

— Necro Mancer (@666_mancer) January 8, 2023

Nashaniva.com