Рэпетытара Лівянта асудзілі другі раз

Вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта асудзілі другі раз па адміністрацыйным артыкуле і дадалі яму 10 дзён арышту, даведалася «Радыё Свабода».

10.01.2023 / 21:02

Яўген Лівянт з сям'ёй. Фота: сацсеткі

Першы раз заснавальніка рэпетытарскага цэнтра «100 баллов» Яўгена Лівянта затрымалі 28 снежня і асудзілі на 14 дзён арышту за нібыта «дробнае хуліганства».

Таксама тады затрымалі жонку і дачку Лівянта і саўладальніка цэнтра «100 баллов» Аляксея Іванова.

Nashaniva.com