У Расіі святар трапіў у скандал, пагразіўшы на пахаванні «набіць морду кадзілам» ВІДЭА

Як паведамляе тэлеграм-канал «Ньюсач/Двач», інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Няклюдава Белгарадскай вобласці падчас пахавання пажылой жанчыны. Унук памерлай папрасіў бацюшку «не ладзіць канцэрт», а ў адказ пачуў: «Выйдзі вон, казёл, інакш я табе наб'ю морду кадзілам».

12.01.2023 / 22:04

Больш за тое, святар назваў чалавека, які спрабаваў зняць гэты інцыдэнт на відэа, «ублюдкам».

Епархія мусіла зрэагаваць на скандал і распарадзілася адправіць папа ў манастыр на нявызначаны час, дзе ён павінен «паразважаць наконт зробленага». Бацюшка віну прызнаў і пагадзіўся на пакаранне.

«Святар сустрэўся са сваякамі памерлай, яны пагутарылі, прэтэнзій няма, папрасілі наноў правесці адпяванне. Абараняць бацюшку ніхто не стаў, першапачаткова наша пазіцыя была такой. Бацюшка пакараны, хоць ён вельмі шанаваны ў вёсцы. Факт вельмі непрыемны», — заявілі ў епархіі.

Nashaniva.com