У Еўропе падвялі вынікі конкурсу «Аўтамабіль года — 2023»

Пераможцам назвалі першы серыйны электрычны Jeep-красовер Avenger. У галасаванні за яго аддадзена 328 балаў.

13.01.2023 / 21:12

На другім месцы апынуўся электрычны мінівэн Volkswagen ID. Buzz (241 бал).

На трэцім — электрычны красовер Nissan Ariya (211 балаў).

Акрамя гэтых мадэляў, у еўрапейскі топ-10 таксама ўвайшлі: электрычны красовер Kia Niro (200 балаў), гібрыдны красовер Renault Austral (163 балы), Peugeot 408 (149 балаў) і электракрасоверы Subaru Solterra і Toyota bZ4X (133 балы).

Nashaniva.com