Кіраўніца Еўракамісіі: Дзясяты пакет санкцый мае закрыць шчыліны для абыходу папярэдніх

У чарговы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі ўвойдуць меры, накіраваныя на барацьбу з абыходам абмежаванняў, накладзеных еўрапейскімі краінамі раней. Пра гэта заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

18.01.2023 / 00:03

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Па словах фон дэр Ляен, новы пакет «будзе засяроджаны на тым, каб закрыць шчыліны і скончыць з абыходамі [абмежаванняў]».

Старшыня Еўракамісіі таксама паабяцала прадугледзець «велізарныя наступствы» для тых, хто абыходзіць раней уведзеныя санкцыі.

Раней паведамлялася, што новы пакет падрыхтуюць да гадавіны пачатку вайны. Літва і Польшча — краіны, якія выступаюць з найбольш строгіх пазіцый — маюць намер дамагчыся ўвядзення санкцый супраць расійскага ядзернага сектара і абмежаванняў на гандаль алмазамі.

Папярэдні, дзявяты, пакет санкцый уступіў у сілу 16 снежня. У яго рамках у некалькіх расійскіх тэлеканалаў былі адкліканыя ліцэнзіі на вяшчанне ў ЕС, а таксама быў забаронены экспарт у Расію авіяцыйных рухавікоў. Беларускі рэжым той пакет не закрануў, як пазней выказваліся здагадкі, магчыма, па просьбе Украіны.

Чытайце таксама:

Урсула фон дэр Ляен паабяцала Расіі «дзесяцігоддзі рэцэсіі» з-за санкцый

Новы пакет санкцый Еўрасаюза могуць прымеркаваць да гадавіны пачатку вайны

«Логіка ўкраінцаў адносна санкцый супраць лукашэнкаўцаў — у беларускіх інтарэсах таксама»

Nashaniva.com