Цяпер ураду можна пісаць у спецыяльны бот

Савет Міністраў Беларусі запусціў тэлеграм-бот. У яго можна адпраўляць звароты. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.

18.01.2023 / 13:44

«У вас ёсць важная інфармацыя, якой хочаце падзяліцца? Канкрэтныя пытанні грамадзян, раёна, асобнай школы або прадпрыемства разбяром ва ўрадзе. @by_Government_bot — прамая сувязь 24/7. Гатовы пачуць вашы «за» і «супраць», — заявілі ў прэс-службе.

Nashaniva.com