У Падмаскоўі знайшлі цела зніклага экс-байца ММА з Магілёва

У Падмаскоўі загінуў дальнабойшчык з Магілёва, экс-баец MMA Яўген Дваракоў.

18.01.2023 / 15:09

Раней ён трэніраваўся з вядомым у мінулым магілёўскім блогерам Мікітам Варажбітавым і меў дачыненне да каляфутбольнага руху, паведамляе Mayday.

Вядома, што ў ноч з 7 на 8 снежня яго грузавік з усімі дакументамі, асабістымі рэчамі і тэлефонам быў знойдзены на паркоўцы каля мытні «Сяляціна» пад Нара-Фамінскам. Але сам кіроўца знік. Пошукі доўгі час былі безвыніковымі.

Аднак 14 студзеня стала вядома, што хлопец загінуў. Разглядаецца версія забойства. Яўгену было 29 гадоў, ён вёў здаровы лад жыцця, быў жанаты, меў дзіця.

Nashaniva.com