Падтоплівае Гомельшчыну, праблемы ў 13-ці раёнах 

У 13 раёнах Гомельскай вобласці і Гомелі зарэгістраваныя падтапленні талымі і паводкавымі водамі, расказаў начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Дзічкоўскі. У вадзе цяпер 169 падворкаў, 18 дамоў, 4 падвалы, 60 гаспадарчых пабудоў, 9 участкаў дарог і 61 нежылы аб'ект, лецішчы. 

22.01.2023 / 16:28

Фота: sb.by

Найбольш высокі ўзровень вады цяпер трымаецца на Прыпяці ў Мазырскім раёне, дзе норма перавышаная на 133 сантыметры.

Праўда, чыноўнік ад МНС запэўнівае, што жыццезабеспячэнне насельніцтва пакуль не парушана, праезд аўтатранспарту ўсюды магчымы, пацярпелых няма. Вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.

Тым не менш, паводле слоў Дзічкоўскага, у Гомельскай вобласці сёлета магчымая моцная паводка. У рэгіёне яны здараюцца акурат раз на дзесяць гадоў, а раней фіксаваліся ў 2013 і 2003 гадах.

Nashaniva.com