Ціханоўская пракаментавала сваю прамову са змененай цытатай Каліноўскага

Падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў, Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай. Яна згадала Кастуся Каліноўскага, але замяніла слова «маскаль» у вядомай цытаце на «чужую ўладу».

22.01.2023 / 23:41

Фота: Офіс Ціханоўскай

У сацсетках не ацанілі гэту паліткарэктнасць.

Ціханоўская, цытуючы Каліноўскага, замяніла адно слова. Твітар адрэагаваў

Ціханоўская пракаментавала сваю прамову і рэакцыю на яе:

«Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы.

Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады. А пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць.

І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія — агрэсар, Лукашэнка і Пуцін — ваенныя злачынцы».

Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць

Nashaniva.com