Літва выступае за ўніфікацыю санкцый супраць Беларусі і Расіі

Літоўскі бок фіксаваў спробы абыходу санкцый супраць РФ праз Беларусь. Уніфікацыя павінна закрыць гэтую шчыліну.

23.01.2023 / 15:37

«Радыё Свабода»

Літва падтрымлівае ўніфікацыю санкцый супраць Беларусі і Расіі, з такой заявай у Бруселі 23 студзеня выступіў міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс, піша «Радыё Свабода».

«Ёсць імкненне да прымянення ў дачыненні Беларусі тых жа санкцый, якія дзейнічаюць супраць Расіі. Літва гэты намер падтрымлівае», — сказаў ён перад пасяджэннем рады кіраўнікоў МЗС краін ЭС.

Ландсбергіс дадаў, што літоўскі бок фіксаваў спробы абходу санкцый супраць РФ праз Беларусь. На яго думку, уніфікацыя санкцый закрые гэтую шчыліну.

Nashaniva.com