Пад Іўем перакуліўся «Нісан». Кіроўца загінуў

Трагічнае здарэнне здарэнне адбылося прыкладна ў 21:30 на трасе Мінск — Гродна каля вёскі Бакшты. 

30.01.2023 / 10:22

46-гадовы мясцовы жыхар ехаў у бок Мінска. Ён не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся, паведамляе ДАІ вобласці.

Кіроўца загінуў на месцы здарэння, яго 36-гадовы пасажыр з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю мясцовай бальніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Nashaniva.com