Пасол Беларусі ў Індыі наведаў беларусак, зняволеных ў Шры-Ланцы

Пасол Беларусі ў Індыі і па сумяшчальніцтве ў Бангладэш, Шры-Ланцы і Непале Андрэй Ржэвускі наведаў жаночую турму Welikada Female Prison у Шры-Ланцы, паведамляе Reform.by на падставе прэс-рэлізу пасольства Беларусі ў Індыі.

02.02.2023 / 17:44

Фота: india.mfa.gov.by

Наведванне турмы, як паведамляецца, адбылося пры садзейнічанні члена парламента краіны, міністра юстыцыі, пенітэнцыярных спраў і канстытуцыйных рэформаў Віджаядаша Раджапакшы.

«Адбылася гутарка з кіраўніцтвам турмы і зняволенымі беларускімі грамадзянкамі па пытаннях іх знаходжання ў пенітэнцыярнай установе. Зняволеным перададзеныя рэчы першай неабходнасці», — гаворыцца ў прэс-рэлізе пасольства Індыі ў Беларусі.

Дэталі зняволення беларусак не паведамляюцца.

Чытайце таксама:

Пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Індыю ўпалі на 55%

Як жыве ў Мінску пасол Турцыі з сям’ёй

Прыехаў з уласным кухарам, любіць дранікі і мачанку. Як у Мінску жыве японскі пасол

Nashaniva.com