У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым

У Галоўнай катэдры ў Кіеве на вуліцы Касцельнай развіталіся з беларускім ваяром Эдуардам Лобавым. 34-гадовы Эдуард загінуў 26 студзеня ў баі пад Вуглядарам. Пасля развітання ў Кіеве, цела загінулага перавязуць для пахавання ў Варшаву. Фота з развітання публікуе «Белсат».

04.02.2023 / 18:40

Усе фота: Улад Максіменка / Белсат

Эдуард Лобаў — ужо як мінімум 19-ы беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі ад пачатку 2022 года.

Чытайце таксама:

«Прыкрываў адыход параненага камандзіра». Як загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў

Nashaniva.com