У Мінску ўзвядуць новыя будынкі для паліклінікі пры анкацэнтры і інфекцыйнай бальніцы

Пры Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным цэнтры пабудуюць новы кансультатыўна-паліклінічны будынак. Да такога рашэння прыйшлі на нарадзе па пытаннях стварэння навукова-практычнага цэнтра анкалогіі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

05.02.2023 / 13:31

Фота: Мінздароўя

Цяперашняя паліклініка анкадыспансера пабудаваная ў 1977 годзе. Спачатку яе планавалі рэканструяваць — надбудаваць паверх і зрабіць прыбудову. Але эксперты сумняваюцца, што гэтую мадэрнізацыю вытрымаюць наяўны падмурак і апорныя канструкцыі. Таму прынята рашэнне будаваць новую паліклініку. Ужо ідуць перадпраектныя работы.

А ўчора стала вядома пра будаўніцтва новай дарослай інфекцыйнай бальніцы. Яна будзе ўзводзіцца ў Навінках. Раней яе планавалі пабудаваць у сталічным мікрараёне Сухарава насупраць дзіцячай «інфекцыёнкі».

Nashaniva.com